2017-09-21 16:03:00

Святы Айцец сустрэўся з Камісіяй па абароне непаўналетніх


Папа сустрэўся 21 верасня 2017 г. са складам ватыканскай Камісіі па абароне непаўналетніх, генеральная асамблея якой праходзіла ў Ватыкане. Францішак уручыў прысутным падрыхтаваную папярэдне прамову, у якой папрасіў, каб дысцыплінарныя меры, прынятыя ў мясцовых Касцёлах выкарыстоўваліся ва ўсіх касцёльных установах.

Пантыфік таксама нагадаў пра свой дакумент “Come una madre amorevole”, які ўсталёўвае працэдуру адстаўкі біскупа, які праявіў нядбайнасць, сярод іншага, адносна выпадкаў педафіліі. Ён падтрымаў Дні малітвы за ахвяр злоўжыванняў, якія праводзяць некаторыя дыяцэзіі, а таксама дапамогу членаў Камісіі ў падтрымцы прафілактычнай фармацыі духавенства ў розных мясцовых Касцёлах.

У пачатку аўдыенцыі Пантыфіку былі прадстаўлены прапановы рабочай групы, якая працавала над новымі кіруючымі прынцыпамі па барацьбе з злоўжываннямі, у тым ліку стварэнне міжнароднай кансультатыўнай камісіі і павышэнне намаганняў у галіне адукацыі, у тым ліку з выкарыстаннем новых тэхналогій, чым зоймецца канферэнцыя па пытаннях абароны дзяцей у лічбавым свеце, што пройдзе 3-6 кастрычніка 2017 г. у Рыме,

Створаную ў 2013 г. Камісію ўзначальвае кардынал Шон О’Мэйлі; яе сакратаром з’яўляецца кс. Роберт Олівер – абое з ЗША.








All the contents on this site are copyrighted ©.