2017-09-21 12:25:00

Святы Пасад падпісаў пагадненне з Ордэнам езуітаў


21 верасня 2017 г. прэфект ватыканскага Сакратарыяту па камунікацыі, кс. Дарыё Эдоарда Вігано, з боку Святога Пасаду, і дэлегат генеральнага настаяцеля Таварыства Езуса, кс. Хуан Антоніа Герэра Алвес, з боку ўзгаданага манаскага ордэна, падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. У 1931 г. папа Пій XI даручыў Таварыству арганізацыю працы Ватыканскага радыё.

Прэфект Сакратарыяту выказаў падзяку членам Таварыства Езуса, якія, па яго словах, на працягу апошняга году пачалі працу па пераасэнсаванні прысутнасці езуітаў не толькі на Ватыканскім радыё, але ў значна шырэйшай рэальнасці. Монсіньёр Вігано падкрэсліў асабісты ўклад папы Францішка і Дзяржаўнага сакратарыяту Яго Святасці ў распрацоўцы пагаднення і адзначыў, што яно стане ўзорам для будучых падобных дагавораў з іншымі манаскімі кангрэгацыямі.








All the contents on this site are copyrighted ©.