cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Чарговая “Пятніца міласэрнасці” папы Францішка

Чарговая “Пятніца міласэрнасці” папы Францішка

23/09/2017 11:05

Францішак працягнуў ініцыятыву “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой, на працягу Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці, ён раз на месяц наведваў бедных і пакінутых, прытулкі і медыцынскія ўстановы. Чарговым этапам стаў яго нечаканы візіт у рымскую рэабілітацыйную клініку Санта-Лючыя. Ён адбыўся 22 верасня 2017 г. і супаў з 25-годдзем гэтай структуры.

Папа прыбыў у другой палове дня і спачатку быў цёпла прывітаны людзьмі, якія знаходзіліся на паркоўцы перад бальніцай. Затым ён сустрэўся са старшынёй Фонда Санта-Лючыя, якому належыць клініка, яе кіраўніцтвам і супрацоўнікамі. 

Асабліва кранальным быў візіт Францішка ў дзіцячае рэабілітацыйнае аддзеленне, дзе праходзяць лячэнне маленькія пацыенты, што пакутуюць ад неўралагічных хваробаў. Святы Айцец жартаваў з дзецьмі, размаўляў з іх бацькамі, а таксама з увагай пазнаёміўся з фізічнымі практыкаваннямі, якія робяць дзеці, каб набыць ці аднавіць рухальную актыўнасць. 

Тут Папа сустрэўся з хлопчыкам, які ў маі бягучага году даслаў яму ліст з малюнкамі і запрасіў наведаць рэабілітацыйны цэнтр. Іншы маленькі пацыент спытаў у Святога Айца дазволу зрабіць сумеснае “сэлфі”, на што ён з усмешкай пагадзіўся. 

Пасля гэтага Пантыфік наведаў аддзяленне, дзе знаходзіліся юнакі і дзяўчаты ад 15 да 25 гадоў, часткова паралізаваная пасля дарожных здарэнняў, а таксама гімнастычную залу для пажылых людзей. Ён падкрэсліў, што вялікае значэнне мае надзея на будучыню і давер да навуковых даследванняў, якія дазваляюць рабіць вялікія крокі наперад у рэабілітацыйнай сферы, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду. 


23/09/2017 11:05