cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік: адкрыць сэрцы на логіку любові Бога

Пантыфік: адкрыць сэрцы на логіку любові Бога - ANSA

24/09/2017 12:42

Езус хоча адкрыць нашы сэрцы на логіку любові Айца, адзначыў Францішак 24 верасня 2017 г. падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” у Ватыкане. У сваім разважанні ён заклікаў прыняць заклік Бога і выйсці ў напрамку поўнага і шчаслівага жыцця.

“У сённяшнім евангельскім чытанні (Мц 20,1-16) мы бачым прыпавесць пра работнікаў пакліканых на дзень, якую Езус распавядае, каб пераказаць два аспекты Божага Валадарства: першы, што Бог хоча паклікаць усіх працаваць на карысць Яго Валадарства; другі, што напрыканцы Ён хоча даць усім аднолькавую ўзнагароду, гэта значыць збаўленне, вечнае жыццё, - нагадаў Папа. 

Гаспадар вінаградніка, які сімвалізуе Бога, выходзіць на світанку і наймае групу работнікаў, узгадняючы з імі заробак у адзін дынар за дзень. Гэта быў справядлівы заробак. Затым выходзіць таксама ў наступныя гадзіны – ён выходзіць пяць разоў – аж да самага вечара, каб наняць іншых работнікаў, якія не мелі працы. Напрыканцы дня, гаспарад загадаў, каб грошы былі раздадзены ўсім, таксама і тым, хто працаваў усяго некалькі гадзін. Канешне, работнікі, якія былі нанятыя першымі, абурыліся, бо ўбачылі, што ім заплацілі столькі ж, колькі і тым, што працавалі менш. Гаспадар, аднак, нагадвае ім, што яны атрымалі столькі, колькі былі абумоўлена; калі затым Ён жадае быць шчодрым з іншымі, яны не павінны быць зайздроснымі.

Насамрэч, гэта “несправядлівасць” гаспадара служыла, каб справакаваць у слухачоў прыпавесці пераход на іншы ўзровень, бо тут Езус не хоча казаць аб праблеме працы і справядлівага заробку, але аб Божым Валадарстве! Пасланне заключаецца ў гэтым: у Валадарстве Божым няма беспрацоўных, усе пакліканы рабіць свой унёсак і для ўсіх, напрыканцы, будзе ўзнагарода, якая выцякае з Божай справядлівасці – не чалавечай, на наша шчасце! – гэта значыць збаўленне, якое Езус Хрыстус здабыў праз сваю смерць і ўваскрасенне. Збаўленне, якое не з’яўляецца заслужаным, але падораны – збаўленне даецца бескарысна – для якога “апошнія будуць першымі, а першыя – апошнімі” (Мц 20,16).

З дапамогай гэтай прыпавесці Езус хоча адкрыць нашы сэрцы на логіку любові Айца, якая бескарысная і шчодрая. Гаворка ідзе пра тое, каб дазволіць здзівіць і прывабіць сябе “думкамі” і “шляхамі” Божымі, які, як нагадвае прарок Ісая, не з’яўляюцца нашымі думкамі і нашымі шляхамі (пар. Іс 55,8). Чалавечыя думкі часта пазначы эгаізмам і пошукам уласнай выгады, а нашы вузкія і пакручастыя сцяжынкі непараўнальныя з шырокімі і прамымі дарогамі Пана. Ён карыстаецца міласэрнасцю – не забывайце гэта! – велікадушна прабачае, поўны шчодрасці і дабрыні, якую вылівае на кожнага з нас, адкрывае на ўсе бязмежныя тэрыторыі сваёй любові і ласкі. Толькі яны могуць даць чалавечаму сэрцу паўнату радасці. 

Езус хоча дапамагчы нам сузіраць позірк гэтага гаспадара: позірк, якім Ён глядзіць на кожнага работніка, што чакае працы, і кліча ісці ў свой вінаграднік. Гэта позірк поўны ўвагі, добразычлівасці; гэта позірк, які кліча, запрашае падняцца, вырушыць у шлях, бо прагне жыцця для кожнага з нас, прагне жыцця поўнага, занятага, выбаўленага ад пустаты і інерцыі. Бог, які не адчужае нікога і прагне, каб кожны дасягнуў сваёй паўнаты. Такая любоў нашага Бога, нашага Бога, які з’яўляецца Айцом.

Няхай Найсвяцейшая Марыя дапаможа прыняць у наша жыццё логіку любові, якая вызваліць нас ад прэтэнзіі на заслужанасць Божай узнагароды і негатыўнага суджэння аб іншых”.

Пасля марыйнай малітвы Папа нагадаў, што 23 верасня ў Аклахоме, у ЗША, быў беатыфікаваны Стэнлі Фрэнсіс Ротэр, забіты з нянавісці да веры і клопат аб бедняках у Гватэмале. Пантыфік пажадаў, каб гераічны прыклад гэтага мучаніка дапамог вернікам быць адважнымі сведкамі Евангелля, прыкладаючы намаганні на карысць годнасці чалавека.


24/09/2017 12:42