2017-09-24 12:23:00

Францішак прывітаў удзельнікаў “Invictus Games”


Пантыфік скіраваў пасланне да ўдзельнікаў “Invictus Games” (Гульні непераможных) – міжнародных шматдысцыплінарных спаборніцтваў былых і дзейсных вайскоўцаў, якія сталі інвалідамі. Яны праходзяць 23-30 верасня 2017 г. у канадскім горадзе Таронта. У спартыўным мерапрыемстве прымае ўдзел каля 550 атлетаў з 17 краін свету.

Францішак заклікаў іх даваць сведчанне нязломнасці чалавечага духа, які дзякуючы Божай ласцы здольны з рашучасцю і адвагай супрацьстаяць шматлікімі выклікам. Папа запэўніў у малітве, каб гэтыя спаборніцтвы паспрыялі плённай сустрэчы паміж народамі, культурамі і рэлігіямі, будучы канкрэтным знакам адзінства чалавечай сям’і і годнасці кожнага жыцця.

“Invictus Games” праводзяцца ў розных краінах свету з 2014 г. па ініцыятыве брытанскага прынца Гары. Яны ўключаюць у сябе спаборніцтвы ў 12 відах спорту. Сёлетнія гульні сталі ўжо трэццімі. Папскае пасланне да іх удзельнікаў зачытаў арцыбіскуп Томас Колінс, пастыр дыяцэзіі Таронта, падчас міжрэлігійнай сустрэчы, якая адбылася ў рамках мерапрыемства.








All the contents on this site are copyrighted ©.