2017-09-26 18:13:00

Камісія па абароне непаўналетніх пра перспектывы працы


Папская камісія па абароне непаўналетніх завяршыла сваё чатырохдзённае пленарнае пасяджэнне. Кансультатыўны органа Святога Айца ў сваім спецыяльным паведамленні выказаў падзяку Францішку за падтрымку і давер, прадэманстраваныя ім падчас прыватнай аўдыенцыі ў мінулы чацвер, 21 верасня 2017 г. Удзельнікі пасяджэння віталі моцныя словы Пантыфіка пра “нулявую талерантнасць” адносна злоўжыванняў у Касцёле і яго запрашэнне ў бок Камісіі працягваць “інкультурацыю” практыкі абароны непаўналетніх як у Касцёле ва ўсім свеце, так і на ўзроўні Святога Пасаду.

Праца Асамблеі была сканцэнтравана на трох ключавых тэмах: забеспячэнні таго, каб голас людзей, падвергнутых злоўжыванням, даходзіў да Камісіі; рэкамендацыях па абароне дзяцей, падлеткаў і ўразлівых дарослых у мясцовых Касцёлах; праграмах адукацыі і фармацыі па абароне ўзгаданых катэгорый людзей.

Падчас аўдыенцыі з членамі Папская камісія па абароне непаўналетніх, Пантыфік нагадаў пра свой дакумент “Come una madre amorevole”, які ўсталёўвае працэдуру адстаўкі біскупа, які праявіў нядбайнасць, сярод іншага, адносна выпадкаў педафіліі. Ён падтрымаў Дні малітвы за ахвяр злоўжыванняў, якія праводзяцца ў некаторых дыяцэзіях, а таксама дапамогу членаў Камісіі ў падтрымцы прафілактычнай фармацыі духавенства ў розных мясцовых Касцёлах. Францішку былі прадстаўлены прапановы рабочай групы, якая працавала над новымі кіруючымі прынцыпамі па барацьбе з злоўжываннямі, у тым ліку стварэнне міжнароднай кансультатыўнай камісіі і павышэнне намаганняў у галіне адукацыі, у тым ліку з выкарыстаннем новых тэхналогій, чым зоймецца канферэнцыя па пытаннях абароны дзяцей у лічбавым свеце, што  пройдзе 3-6 кастрычніка 2017 г. у Рыме.

Камісія была створана ў 2014 г. У яе склад уваходзяць 15 асоб з усіх кантынентаў. Задача кансультатыўнага органу заключаецца ў тым, каб прапанаваць Святому Айцу своечасовыя ініцыятывы па абароне непаўналетніх і ўразлівых дарослых і садзейнічаць развіццю адказнасці на ўзроўні мясцовых Касцёлаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.