cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Пантыфік даў пачатак кампаніі на карысць мігрантаў

Папа даў пачатак кампаніі на карысць мігрантаў - AP

27/09/2017 11:39

Францішак даў пачатак кампаніі каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Caritas Internationalis”, пакліканай дапамагчы пераадолець стэрэатыпнае стаўленне да мігрантаў і спрыяць іх лепшай інтэграцыі. Ініцыятыва носіць назву “Share the journey – Раздзелім падарожжа з іншымі”. Яна была інаўгуравана 27 верасня 2017 г. на плошчы св. Пятра, на заканчэнне агульнай аўдыенцыі. 

Папа цёпла прывітаў мігрантаў і бежанцаў, якія, паводле яго слоў, разам з супрацоўнікамі “Caritas” і іншых каталіцкіх арганізацый, “з’яўляюцца знакам Касцёла, што імкнецца быць адкрытым, інклюзіўным і гасцінным”. “Дзякую ўсім вам за ваша нястомнае служэнне”, - сказаў Пантыфік.

Францішак заклікаў з сардэчнымі адбымкамі выйсці насустрач мігрантам і бежанцам, і з сувязі з гэтым звярнуў увагу на сімвалізм каланады плошчы св. Пятра, якая нагадавае Маці-Касцёл, што абдымае ўсіх. 

Папа таксама прывітаў прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый, якія дзейнічаюць у сферы аказання дапамогі мігрантам і бежанцам і, разам з “Caritas”, падтрымалі збор подпісаў на карысць прыняцця новага міграцыйнага закону, больш адпаведнага актуальнаму кантэксту.

У кампаніі “Share the journey – Раздзелім падарожжа з іншымі”, разлічанай на два гады, прымуць удзел усе мясцовыя аддзяленні “Caritas”, якія дзейнічаюць у 160 краінах свету. На яе інаўгурацыі прысутнічаў старшыня “Caritas Internationalis”, філіпінскі кардынал Луіс Антоніа Тагле.


27/09/2017 11:39