cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Справядлівасць і мір

Архіепіскап Шаўчук: моладзь у авангардзе перамен ва Украіне

Архіепіскап Шаўчук: моладзь у авангардзе перамен ва Украіне - RV

30/09/2017 11:38

Моладзь з’яўляецца галоўным героем перамен ва Украіне, адзначыў Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук. Прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы прымае ўдзел у пленарным пасяджэнні Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, якое 28 верасня-1 кастрычніка 2017 г. праходзіць у Мінску.

Галоўная тэма форума – душпастырства моладзі. Іерархі абмяркоўвалі пытанні звязаныя з ўдзелам маладых людзей у жыцці Касцёла і сучасных грамадстваў. Аб гэтым яны размаўлялі 29 верасня падчас сустрэчы ў моўных групах, падзяліўся з Беларускай рэдакцыяй Ватыканскага радыё украінскі іерарх. 

“Мне было цікава паслухаць маіх братоў у біскупстве, а таксама распавесці аб Украіне. Тыя пытанні, якія мы атрымалі з Ватыкана, з Сакратарыяту Сінода Біскупаў, Украіна ўспрымае крыху інакш. Ёсць такая праблема, што моладзь у Еўропе адчувае сябе крыху маргіналізаванай, выкінутай на ўзбочыную грамадства, выкінутай з палітычнага жыцця, не знаходзіць сябе месца ў грамадстве, у якім жыве. Ва Украіне ўсё наадварот. Можна сказаць, што сёння моладзь з’яўляецца актыўным галоўным героем зменаў у грамадстве. Я ўгадваю пра падзеі 2014 г. Так званая “рэвалюцыя годнасці” была моладзевай рэвалюцыяй ва Украіне і сёння моладзь часам церпіць ад таго, што не ўсё ў руках моладзі”, - сказаў ён.

Архіепіскап Шаўчук нагадаў аб тым, што моладзь бароніць Украіну ў трываючым ваенным канфлікце, развівае эканоміку краіны і верыць у магчымасць яе рэфарміравання. У той жа час, яна сустракаецца з супрацьстаяннем з боку старой палітычнай сістэмы, а не атрымліваючы хуткіх вынікаў сваёй дзейнасці, расчароўваецца і масава эмігруе.

У такім кантэксце Украінская Грэка-Каталіцкая Царква імкнецца актыўна прысутнічаць у жыцці грамадства, аказваць душпастырскае суправаджэнне ўсім яго слаям і, у першую чаргу, несці Божае слова, якое неабходна для таго, каб разумець, што з намі адбываецца сёння, распавёў архіепіскап Кіева-Галіцкі.


30/09/2017 11:38