cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Папа: праблема беспрацоўя – гэта не проста статыстыка

Францішак: праблема беспрацоўя – гэта не проста статыстыка - ANSA

01/10/2017 13:59

Францішак пажадаў, каб логіка салідарнасці ніколі не саступала месца логіцы фінансавага прыбытку. Аб гэтым ён казаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі свету працы, беспрацоўнымі, прадпрымальнікамі, лідарамі прафсаюзаў і кааператываў, якая прайшла 1 кастрычніка 2017 г. на Вялікай плошчы ў цэнтры Балонні.

“Сітуацыя беспрацоўя сярод моладзі і асобаў, якія згубілі працу і не могуць знайсці новую – гэта рэчаіснасць да якой мы не можам прызвычаіцца, разглядаючы яе толькі як статыстыку”, - сказаў Пантыфік. Ён нагадаў, што барацьба з беднасцю галоўным чынам вядзецца праз прадастаўленне працы.

Францішак адзначыў, што глабальны эканамічны крызіс, з’яўляецца таксама этычным, духоўным і чалавечым крызісам ля вытокаў якога знаходзіцца “здрада супольнаму дабру”, як з боку асобных людзей, так і з боку ўплывовых групаў.

Пасля прамовы Пантыфік памаліўся з сабранымі “Анёл Панскі”. Затым мэр Балонні падарыў яму рэпрадукцыю “Liber Paradisus” – кнігі з імёнамі больш чым 5500 рабоў, якіх горад выкупіў з няволі ў 1257 г., аб чым Францішак узгадваў падчас візіту ў гарадскі цэнтр прыёму мігрантаў і бежанцаў.

Напрыканцы сустрэчы Папа прывітаў сем’і ахвяраў некаторых трагічных падзей, звязаных з гісторыяй рэгіёну: забойства нацыстамі каля 1000 жыхароў мястэчка Марцабота, тэрарыстычнага нападу 1980 г. на балонскім чыгуначным вакзале, у выніку якога загінулі 80 чалавек і каля 200 атрымалі раненні, а таксама катастрофы самалёта “McDonnell Douglas DC-9”, італьянскай авіакампаніі “Alitalia”, якая адбылася 27 чэрвеня 1980 г. і забрала жыцці 81 чалавека.


01/10/2017 13:59