cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец прыняў удзел у абедзе з беднымі

Святы Айцец прыняў удзел у абедзе з беднымі - AP

01/10/2017 14:33

Пантыфік прыняў удзел у абедзе салідарнасці з беднымі, які быў арганізаваны балонскім аддзяленнем “Caritas” у мясцовай базыліцы св. Пятронія – шостай па памерах у Еўропе. Тут сабраліся каля тысячы бяздомных, хворых, вязняў, бежанцаў, самотных пажылых людзей, аб якіх клапоцяцца каталіцкія дабрачынныя арганізацыі і парафіі.

У прывітальным слове Пантыфік назваў абед салідарнасці цудоўнай нагодай, каб падзяліцца “штодзённым хлебам”, якім з’яўляецца не толькі ежа, але таксама Евангелле, Божае слова, “якое мы ўсе носім у сэрцы, і якое для нас, хрысціян, мае аблічча Езуса”.

Звяртаючыся да бедных Францішак заўважыў, што Касцёл прагне бачыць іх у цэнтры свайго жыцця, бо “Касцёл належыць усім, асабліва бедным”. Мы ўсе “з’яўляемся запрошанымі, праз дзеянне ласкі” і ўсе “маем патрэбу ў Богу, які становіцца блізкім і адкрываецца ў дзяленні хлеба”, сказаў ён. 

Папа заклікаў сабраных супольна памаліцца словамі малітвы “Ойча наш”, у якой, паводле яго, “мы ўсе вызнаем патрэбу ў тым, каб перамагчы ўсе формы эгаізму і атрымаць доступ да радасці ўзаемнага прыняцця”. 

Пасля абеду Францішак пакінуў базыліку і адправіўся на кароткі адпачынак у сядзібу арцыбіскупа Балонні. У другой палове дня запланаваны яго сустрэчы з духавенствам, студэнтамі і ўніверсітэцкімі выкладчыкамі, а таксама св. Імша на мясцовым стадыёне. 


01/10/2017 14:33