cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Францішак наведаў “горад трох Папаў”

Францішак наведаў “горад трох Папаў” - ANSA

01/10/2017 11:52

1 кастрычніка 2017 г. Святы Айцец здзейсняе сваё 19-е пажарожжа па тэрыторыі Італіі, у рамках якога наведвае два старажытныя гарады: Чэзену і Балонню, якія знаходзяцца ў рэгіёне Эмілія-Раманья, у паўночнай частцы Апенінскага паўвострава. 

Спачатку Пантыфік накіраваўся ў Чэзену. Гэты горад вядомы тым, што тут нарадзіліся два Папы – Пій VI і Пій VII, а папа Пій VIII пэўны час быў тут біскупам. Па гэтай прычыне Чэзену называюць “горадам трох Папаў”. Візіт Францішка быў прымеркаваны да 300-годдзя з дня нараджэння аднаго з іх – Пія VI – пантыфікат якога працягваўся з 1775 па 1799 гг. 

Святы Айцец выляцеў з Ватыкана на верталёце каля 7.00 і праз гадзіну прызямліўся на тэрыторыі мясцовага іпадрому. Першым пунктам яго візіту стала сустрэча з ўладамі і жыхарамі гораду, якая прайшла на цэнтральнай Народнай плошчы. У сваёй прамове Францішак нагадаў аб важнасці супрацоўніцтва ўсіх дзеля супольнага дабра. 

Для гэтага патрэбна “добрая палітыка”, не падпарадкаваная індывідуальным амбіцыям ці інтарэсам пэўнай фракцыі. Добры палітык, паводле Папы, з’яўляецца таксама “мучанікам”, які пагаджаецца адкінуць уласныя ідэі, каб служыць супольнаму дабру. Акрамя таго, ён павінен умець прасіць прабачэння, калі памыляецца, і працягваць крочыць наперад, сказаў Пантыфік.

Затым Францішак накіраваўся ў мясцовы катэдральны касцёл на сустрэчу з духавенствам, кансэкраванымі асобамі, душпастырскімі работнікамі і прадстаўнікамі парафій.


01/10/2017 11:52