cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Падарожжы і візіты

Святы Айцец пра права на культуру, надзею і мір

Святы Айцец пра права на культуру, надзею і мір

02/10/2017 11:27

Існуе права на тое, каб не падвяргацца штодзённа рыторыцы страху і нянавісці, быць абароненым аб папулізму і фальшывых навін, нагадаў Папа прадстаўнікам акадэмічнага свету Балонні. Францішак сустрэўся з імі 1 кастрычніка 2017 г. ў рамках свайго візіту ў гэты італьянскі горад. У сваёй прамове ён нагадаў аб трох правах чалавека: праве на культуру, надзею і мір.

Бараніць права на культуру азначае бараніць мудрасць, гуманныя і гуманізуючыя веды, супрацьстаяць баналізацыі і поглядам на жыццё, якія пабуджаюць імкнуцца да поспеху нізкім коштам, дыскрэдытуючы самапрысвячэнне, усяляючы ідэю пра тое, што вучоба непатрэбная, калі не прыносіць адразу канкрэтнай выгады. “Вучоба служыць таму, каб задаваць сабе пытанні, каб не дазволіць банальнасці зрабіць нас нячулымі, каб шукаць сэнс жыцця”, - сказаў Папа. 

“Права на надзею”, паводле Пантыфіка, “гэта права на тое, каб верыць, што сапраўдная любоў не мае дэвізу “скарыстайся і выкінь”. У гэтым кантэксце ўніверсітэты павінны быць “будаўнічымі пляцоўкамі надзеі, майстэрнямі, дзе працуюць над лепшай будучыняй, дзе вучацца быць адказнымі за сябе і свет! Дзе вучаць адчуваць адказнасць за будучыню нашага дому, які з’яўляецца супольным домам”, падкрэсліў Францішак.

Гаворачы аб “праве на мір” Папа спаслаўся да 60-годдзя Рымскага дагавору, які даў пачатак аб’яднанню Еўропы. Ён нагадаў, што пасля двух сусветных войнаў Еўрасаюз быў створаны, каб бараніць права на мір. Пантыфік заклікаў не баяцца еднасці, нягледзячы на канфлікты і цяжкасці, а таксама падкрэсліў, што нацыяналістычныя і прыватныя інтарэсы зневажаюць мары заснавальнікаў адзінай Еўропы. Францішак нагадаў пра шматлікіх вялікіх людзей культуры і веры, якія пасвяцілі свае жыцці еўрапейскаму праекту, і пра мільёны тых, якія загінулі, бо не было адзінства і міру.


02/10/2017 11:27