2017-10-02 14:43:00

Папа: бескарыслівасць умацоўвае надзею на лепшы свет


Самы вялікі дар, які Бог зрабіў кожнаму з нас – гэта жыццё. Яно, аднак, з’яўляецца часткай іншага дару – стварэння, сказаў Францішак прадстаўнікам італьянскага Інстытута дару – асацыяцыі, якая спрыя папулярызацыі валантарыяту і бескарыслівай дзейнасці ў розных сферах жыцця грамадства. 

Пантыфік прыняў іх 2 кастрычніка 2017 г. на аўдыенцыі ў Ватыкане. “Будзьце мужчынамі і жанчынамі, юнакамі і дзяўчатамі, якія бароняць жыццё, ахоўваюць стварэнне, сведчаць аб падараванай любові, што прыносіць добрыя плёны ўсёй супольнасці”, - заклікаў сваіх гасцей Святы Айцец.

Аўдыенцыя была прымеркавана да Дню дару, які штогадова адзначаецца ў Італіі 4 кастрычніка. Дар не з’яўляецца абстрактным паняццем, але дзейнасцю, якая мае карані ў Евангеллі. Ён дазваляе адчуць сябе шчаслівей, як тым, хто яго робіць, так і тым, хто прымае. “Праз дар ствараюцца сувязі і адносіны, якія ўмацоўваюць надзею на лепшы свет”, - перакананы Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.