cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: выйдзем у шлях разам з Езусам

Папа: выйдзем у шлях разам з Езусам

03/10/2017 11:53

Рашуча ісці разам з Езусам, каб спаўняць волю Нябеснага Айца, заклікаў папа Францішак 3 кастрычніка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў ватыканскім Доме св. Марты. У сваёй гаміліі ён спаслаўся на літургічнае евангельскае чытанне (Лк 9,51-56), у якім гаворка ідзе пра цвёрдае рашэнне Хрыста ісці ў Ерузалем, каб там, праз крыжовую смерць, споўніць справу Збаўлення.

Пантыфік нагадаў, што Езус толькі аднойчы прасіў Айца, каб пазбавіў Яго крыжа – у Аліўным садзе, калі казаў: “Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца” (Лк 22,42). Ён быў паслухмяны волі Айца аж да канца.

Па словах Францішка, Хрыстус – гэта прыклад цярплівасці для нашага зямнога жыцця. Вучні, аднак, не бралі з Яго прыкладу. Часам яны не разумелі, што Пан хацеў сказаць ім, а часам не жадалі разумець, таму што былі спалоханы. У іншых выпадках яны “хавалі праўду” або рабілі ўчынкі, якія неслі падзелы, ці шукалі адгаворак, каб не думаць пра тое, чаго чакаў ад іх Пан.

Езус быў самотны. Ніхто не падзяляў Яго рашэння пайсці ў Ерузалем, бо ніхто не разумеў Яго таямніцы. Мы з’яўляемся сведкамі самотнасці Хрыста на шляху да Ерузалема. Ён быў пакінуты вучнямі, здраджаны Пятром, і толькі анёл аб’явіўся Яму і падтрымліваў Яго падчас малітвы ў Аліўным садзе, нагадаў Святы Айцец.

Папа заклікаў вернікаў падумаць аб любові Хрыста, Які ў адзіноце ішоў на крыж, сустракаючы неразуменне, і прысвяціць час на размову з Ім. “Прысвяцім сёння крыху часу, некалькі хвілін – пяць, дзесяць, пятнаццаць – можа перад крыжам – уяўляючы сабе, што бачым Езуса, Які рашуча ідзе ў Ерузалем, і папросім аб ласцы мужнасці, каб ісці за Ім, побач”, - сказаў на заканчэнне гаміліі Пантыфік.


03/10/2017 11:53