cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Святы Айцец прывітаў абаронцаў “людзей мора”

Святы Айцец прывітаў абаронцаў “людзей мора” - AFP

03/10/2017 15:24

Папа спадзяецца, што хрысціяне змогуць атрымаць ад людзей, якія працуюць у моры, каштоўны ўрок пра “Касцёл, які стварае памяшканне для Божай таямніцы” і “з’яўляецца прычалам гэтай таямніцы, што прыцягвае” і прываблівае людзей да сябе. Аб гэтым гаворыцца ў яго пасланні да ўдзельнікаў XXIV Сусветнага кангрэса марскога душпастырства.

Форум праходзіць 1-7 кастрычніка 2017 г. на Тайвані. Падчас яго будуць абмяркоўвацца такія праблемы, як гандаль мігрантамі-рыбакамі, прымусовая праца на рыбалавецкіх судах і нелегальны рыбалоўны промысел.

Пантыфік пажадаў біскупам, святарам, законнікам і свецкім вернікам, якія прымаюць у ім удзел, быць вытрывалымі ў аказанні падтрымкі людзям, якія працуюць у моры, а таксама даручыў маракоў і іх сем’і заступніцтву Найсвяцейшай Панны Марыі, Зоркі Мора.


03/10/2017 15:24