cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Францішак моліцца за ахвяр страляніны ў Лас-Вегасе

Францішак моліцца за ахвяр страляніны ў Лас-Вегасе - REUTERS

03/10/2017 10:10

Францішак з глыбокім смуткам прыняў вестку аб страляніне ў Лас-Вегасе, у ЗША, і запэўніў у духоўнай блізкасці ўсіх пацярпелых у гэтай “бессэнсоўнай трагедыі”. Папа “высока ацэньвае высілкі паліцыі і службы экстранай дапамогі і ўзносіць малітвы за параненых і загінулых, давяраючы іх міласэрнай любові Усемагутнага Бога”, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме Пантыфіка, скіраванай на імя мясцовага біскупа Джозэфа Энтані Пэпе.

Трагедыя здарылася ў ноч з 1 на 2 кастрычніка 2017 г. Каля казіно ў Лас-Вегасе падчас музычнага канцэрту мужчына адкрыў стральбу па натоўпе з балкона гасцінічнага нумару. У выніку здарэння загінулі 59 чалавек і больш за 500 былі шпіталізаваны. Гаворка ідзе пра самае масавае забойства ў сучаснай гісторыі ЗША.


03/10/2017 10:10