2017-10-03 14:55:00

Папа агучыў малітоўную інтэнцыю на кастрычнік


Францішак паведаміў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на кастрычнік. На працягу бягучага месяца ён заклікае маліцца за свет працы. Відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца 3 кастрычніка 2017 г. распаўсюдзіў Ватыканскі тэлецэнтр праз свой канал у “YouTube”.

“Мы павінны заўсёды памятаць аб годнасці і правах людзей, якія працуюць, асуджаць сітуацыі, калі яны парушаюцца і спрыяць сапраўднаму развіццю чалавека і грамадства. Молімся, браты, за свет працы, каб усім гарантавалася павага і абарона правоў, а беспрацоўныя мелі магчымасць праз працу садзейнічаць будаванню супольнага дабра”, - заклікаў Папа. 








All the contents on this site are copyrighted ©.