cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Пантыфік абвясціў аб перадсінадальнай сустрэчы моладзі

Папа абвясціў аб перадсінадальнай сустрэчы моладзі - ANSA

04/10/2017 10:55

У Рыме пройдзе перадсінадальная сустрэча з удзелам моладзі з розных частак свету. Аб гэтым Францішак паведаміў 4 кастрычніка 2017 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі на ватыканскай плошчы св. Пятра.

“Хачу абвясціць, што на 19-24 сакавіка 2018 г. Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў склікае перадсінадальную сустрэчу, на якую запрошана моладзь з розных частак свету: як маладыя католікі, так і моладзь розных хрысціянскіх канфесій, іншых рэлігій і няверуючыя малалыя людзі”.

Гэта ініцыятыва ўключаецца ў шлях падрыхтоўкі бліжэйшай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, якая пройдзе на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”, у кастрычніку 2018 г. Праз гэты шлях Касцёл жадае прыслухоўвацца да галасоў, чуллівасці, веры, а таксама сумніваў і крытыкі моладзі. Таму, вынікі сакавіцкай сустрэчы будуць перададзены сінадальным айцам”, - сказаў Францішак.


04/10/2017 10:55