cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у Беларусі

Ватыканскі іерарх сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі

Ватыканскі іерарх сустрэўся з кіраўніком беларускага МЗС - ANSA

05/10/2017 10:23

4 кастрычніка 2017 г. субстытут Дзяржаўнага сакратара Апостальскай Сталіцы па агульных пытаннях арцыбіскуп Анджэла Бэчу сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-ватыканскага ўзаемадзеяння, некаторыя аспекты дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. 

Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб выніках праведзенага ў Мінску 28 верасня-1кастрычніка 2017 г. пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы, паведаміла прэс-служба беларускага Міністэрства замежных спраў.

Візіт арцыбіскупа Бэчу ў Беларусь быў прымеркаваны да афіцыйнага адкрыцця новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску і 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, якое будзе адзначацца 11 лістапада 2017 г.

“Касцёл імкнецца і ўносіць значны ўклад у будучае адзінства, ствараючы масты сяброўства і стабільнасці. Беларусь – гэта важная частка еўрапейскай прасторы, якая можа ўнесці свой уклад у захаванне такіх традыцыйных каштоўнасцяў, як інстытут сям’і, працавітасць, цярплівасць і самаахвярнасць, здольнасць памяншаць напружанасць мірным шляхам”, - прыводзіць словы ватыканскага іерарха агенцтва "Белта".

Па словах прадстаўніка Святога Пасаду, адкрыццё новага будынка Апостальскай нунцыятуры ў 25-ю гадавіну дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Ватыканам з’яўляецца сімвалам далейшага канструктыўнага супрацоўніцтва.

“Як дыпламаты Святога Пасаду мы не адчуваем сябе замежнікамі. Гэта не толькі таму, што ў многіх краінах, як тут, гістарычна моцная прысутнасць католікаў, але і таму, што кожны народ аднолькава выбраны Богам. Я хацеў бы працытаваць яшчэ аднаго Францішка, вялікага Скарыну. Ён пісаў, што людзі, дзе б ні нарадзіліся, маюць вялікую любоў да сваёй радзімы. Новы будынак Апостальскай нунцыятуры сімвалізуе вялікую любоў папы Францішка да Беларусі”, - падкрэсліў арцыбіскуп Анджэла Бэчу.


05/10/2017 10:23