Тэалогія стварэння і адкуплення, здольная выражацца ў словах і жэстах любові да кожнага жыцця і да ўсяго жыцця, сёння як ніколі неабходная, каб суправаджаць шлях Касцёла ў сучасным свеце, адзначыў Папа падчас аўдыенцыі для ўдзельнікаў ХХІІІ Генеральнай асамблеі членаў Папскай акадэміі жыцця.
Форум праходзіць у Ватыкане на тэму: “Суправаджаць жыццё. Новая адказнасць у эпоху тэхналогій”. Францішак прыняў яго ўдзельнікаў 5 кастрычніка 2017 г. у Сінадальнай зале ватыканскай Залы Паўла VI.
Саюз паміж мужчынам і жанчынай пакліканы ўзяць у свае рукі лёс усяго грамадства. “Мужчына і жанчына не пакліканы толькі размаўляць паміж сабой аб любові, але размаўляць паміж с сабой з любоўю аб тым, што яны павінны зрабіць, каб сумеснае жыццё людзей рэалізавалася ў святле Божай любові да кожнага стварэння”, - перакананы Святы Айцец.
На яго думку, тут гаворка ідзе пра сапраўдную “культурную рэвалюцыю”, у якой Касцёл пакліканы выканаць сваю ролю, сумленна запаўняючы і прызнаючы “прабелы і спазненні”. Формы дыскрымінацыі, якія сумным чынам пазначылі гісторыю жанчын павінны быць канчаткова адкінуты, сказаў Папа.
Ён рашуча асудзіў гендэрную ідэалогію, бо біялагічныя і псіхалагічныя маніпуляцыя полавымі адметнасцямі, паводле яго слоў, пагражаюць знішчыць крыніцу энергіі, якая сілкуе саюз мужчын і жанчын і робіць яго крэатыўным і плённым.
All the contents on this site are copyrighted ©. |