cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Літвы

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі прэм’ер-міністра Літвы

06/10/2017 14:52

6 кастрычніка 2017 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Літвы Саулюса Скверняліса. Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў кс. Антуан Камільеры, падсакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе сардэчных перамоў падкрэсліваўся добры стан двухбаковых адносін і станоўчы ўнёсак, які на працягу стагоддзяў Каталіцкі Касцёл робіць у літоўскае грамадства. У гэтым кантэксце была ўзгадана постаць арцыбіскупа Тэафіла Матулёніса, беатыфікацыя якога была здзейснена ў чэрвені 2017 г.

Бакі абмеркавалі шэраг тэм, якія ўяўляюць для іх агульны інтарэс. Сярод іх – перспектывы далейшага працэсу еўрапейскай інтэграцыі, эміграцыя моладзі і прыняцце мігрантаў, падтрыманне міру і бяспекі на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.


06/10/2017 14:52