cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Святы Айцец: сорам за грэх – гэта ласка

Святы Айцец: сорам за грэх – гэта ласка - ANSA

06/10/2017 11:43

Ласка сораму расчыняе дзверы для атрымання прабачэння Бога, падкрэсліў Францішак 6 кастрычніка 2017 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. У гаміліі ён спаслаўся на словы прарока Баруха з першага літургічнага чытання (Бар 1, 15-22), які кажа аб непаслухмянасці Божаму закону, гэта значыць аб граху, і ў той жа час, указвае “сапраўдны шлях” для таго, каб атрамаць прабачэнне.

Да граху схільныя ўсе, “і кіраўнікі, і святары, і прарокі, і айцы”. Ніхто не можа сказаць: я праведны, або “я не такі як ён ці яна”. Усе людзі грэшнікі, таму што робяць насуперак Пану і не слухаюць Ягонага голасу, заўважыў Папа. “Ён прамаўляў да нас шмат разоў. У нашым жыцці кожны можа падумаць: “Колькі разоў Пан звяртаўся да мяне... Колькі разоў я не слухаў Яго”. Ён прамаўляў праз бацькоў, праз сям’ю, праз катэхета, у касцёле, у гаміліях, а таксама прамаўляў у нашым сэрцы”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Непаслухмянасць Пану – гэта грэх, гэта ўпартасць у слуханні кепскіх схільнасцяў нашага сэрца, якая суправаджаецца “маленькімі штодзённымі ўшанаваннямі ідалаў”, сквапнасцю, зайздрасцю, нянавісцю і асабліва пляткарствам, якое можа забіць іншага чалавека. Па прычыне граху, як кажа прарок Барух, “спасціглі нас няшчасці і праклён”, бо “грэх нішчыць сэрца, нішчыць жыццё, нішчыць душу, робіць яе слабой, хваравітай” і, галоўнае, парушае адносіны з Богам, нагадаў Пантыфік.

Грэх – гэта не проста пляма, якую можна змыць у хімчыстцы. Грэх – гэта паўстанне супраць Бога і важным з’яўляецца адчуванне сораму за гэту непаслухмянасць. Сорам – гэта ласка, што расчыняе дзверы для аздараўлення, і аб якой трэба прасіць Пана, дадаў ён.

“Калі Пан бачыць нас такімі, сарамлівымі за тое, што ўчынілі, і з пакорай просячымі прабачэння, Ён – усемагутны: змывае, абдымае нас, прытуляе і прабачае. Вось шлях да прабачэння, якому вучыць нас сёння прарок Барух. Ухвалім сёння Пана, за тое, што пажадаў праявіць сваю ўсемагутнасць менавіта ў міласэрнасці і прабачэнні. Канешне, таксама ў стварэнні сусвету, але гэта ўжо другое. Перш за ўсё ў міласэрнасці і прабачэнні. Перад настолькі добрым Богам, які вельмі міласэрны, папросім аб ласцы сораму”, - заклікаў Святы Айцец на заканчэнне сваёй гаміліі. 


06/10/2017 11:43