cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

Святы Пасад: патрэбны сумесны адказ на міграцыйны крызіс

Святы Пасад: патрэбны сумесны адказ на міграцыйны крызіс - AP

06/10/2017 15:02

“Кантроль граніц і і дабрабыт бежанцаў і тых, хто просіць палітычнага прытулку, не павінны разглядацца як несумяшчальныя рэчы, але як узаемадапаўняльныя”, - адзначыў арцыбіскуп Іван Юркавіч у ходзе 68-й сесіі Выканаўчага камітэта Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў, якая адбылася 3 кастрычніка 2017 г. у Жэневе.

Актуальную сітуацыю трэба інтэрпрэтаваць як крызіс каштоўнасцей, а не як праблему колькасці, перакананы Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. Іерарх нагадаў, што “бежанцы з’яўляюцца асобамі з іменем, гісторыяй, спадзяваннямі і памкненнямі”, а не проста масай, якую трэба размеркаваць. Стаўленне да бежанцаў ён назваў “лакмусавай паперай нашай чалавечнасці і салідарнасці”. 

Арцыбіскуп Юркавіч заклікаў міжнародную супольнасць да скаардынаваных дзеянняў па больш шырокай рэалізацыі праграм фінансавання, адкрыцці гуманітарных калідораў і выдачы спецыяльных часовых віз асобам, якія знаходзяцца ў асабліва складаных умовах, захаванні права на грамадзянства для ўсіх нованароджаных дзяцей, абароне сямейных саюзаў і забеспячэнні доступу да адукацыйных праграм для непаўналетніх.

Ватыканскі прадстаўнік заклікаў пазбаўляцца прадузятасці ў адносінах да бежанцаў, супярэчлівасці і цынізму тых, хто з аднаго боку прымае меры па аказанні гуманітарнай дапамогі, а з іншага прымае палітычныя рашэнні, якія распальваюць канфлікты. У той жа час, і ад бежанцаў чакаецца паважлівае стаўленне да законаў і правіл прымаючых іх краін.

Арцыбіскуп Юркавіч выказаў надзею на тое, што Комплексны план рэагавання на міграцыйны крызіс, распрацаваны ААН і прыняты ўжо адзінаццаццю краінамі, паспрыяе дапамозе людзям, якія пакутуюць ад ваенных канфліктаў і пераследу.


06/10/2017 15:02