cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Аўстралійскі епіскапат на кансультацыях у Ватыкане

Аўстралійскі епіскапат на кансультацыях у Ватыкане - AFP

07/10/2017 12:05

Кіраўніцтва Канферэнцыі Біскупаў Аўстраліі знаходзілася на гэтым тыдні ў Ватыкане для сустрэч з прадстаўнікамі Дзяржаўнага сакратарыяту Яго Святасці і розных органаў Святога Пасаду. Адбылася шырокая дыскусія аб сённяшняй сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў краіне. Гаворка ішла пра дзейнасць аўстралійскай Каралеўскай камісіі па расследаванні сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх, пра адносіны паміж Касцёлам і грамадствам у цэлым, пра аднаўленне даверу да Касцёла і больш актыўны ўдзел свецкіх вернікаў у прыняцці рашэнняў.

Асноўная сустрэча прайшла ў чацвер, 5 кастрычніка 2017 г., з Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, кардыналам Пьетра Паралінам; сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам; прэфектам Кангрэгацыі па справах біскупаў, кардыналам Маркам Оуэле; сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння, арцыбіскупам Джакама Марандзі. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Святога Пасаду.

Трэба нагадаць, што раней у Аўстраліі разгарнулая бурная грамадская дыскусія адносна ідэі прымусіць святароў да парушэння таямніцы споведзі ў выпадках, калі гаворка ідзе аб злачынствах супраць непаўналетніх. Яна была змешчана ў спісе з 85 прапаноў Каралеўскай камісіі па расследванні сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх.

Прэфект ватыканскага Сакратарыяту па эканамічных пытаннях, кардынал Джордж Пэл у чэрвені вымушаны быў вярнуцца на Радзіму, у свузязі з абвінавачаннямі, звязанымі з падзеямі, якія адбыліся некалькі дзесяцігоддзяў таму. Высокі іерарх звярнуўся да Папы з просьбай вярнуцца ў Аўстралію, каб абараніць сваю рэпутацыю.


07/10/2017 12:05