cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

Ватыкан: чарговае пасяджэнне ў крымінальным працэсе

Ватыкан: чарговае пасяджэнне ў крымінальным працэсе - ANSA

07/10/2017 14:54

6 кастрычніка 2017 г. у Трыбунале Дзяржавы Ватыкан адбылося сёмае пасяджэнне ў рамках судовага працэсу, які тычыцца справы аб незаконным выкарыстанні фінансавых сродкаў у ходзе рэканструкцыі памяшканняў на верхнім паверсе палаца “San Carlo”, які належыць Губернатарату.

У абвінавачанні, прадстаўленым ватыканскім прамотарам справядлівасці Джан Пьетра Мілана, гаворыцца, што Джузэпэ Профіці, былы старшыня Фонду “Bambino Gesù”, і Масіма Спіна, яго скарбнік, незаконна выкарыстоўвалі сродкі Фонду ў інтарэсах кампаніі “Castelli Re S.p.a” прадпрымальніка Джанантоніа Бандэра. Правапарушэнне было ўчынена ў Ватыкане ў перыяд з лістапада 2013 г. па май 2014 г.

Падчас чарговага судовага пасяджэння паказанні даў дырэктар Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан (AIF) Тамазa Дзі Руца. У працэсе допыту сведка не адказаў ні на адно пытанне, спасылаючыся на прынцып службовай тайны. Ён, аднак, пацвердзіў, што ў лістападзе 2015 г. “накіраваў у Бюро фінансавай інфармацыі справаздачу з дадаткамі, якія сведчаць аб фінансавым шпіянажы падчас асобных здзелак з удзелам Фонду “Bambino Gesù”.

Трыбунал прызнаў правамернай спасылку сведкі на прынцып службовай тайны, у сувязі з чым ні ватыканскі прамотар справядлівасці, ні адвакаты не змаглі задаць спадару Дзі Руца пытанні, якія тычацца дакументаў або дзейнасці Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы і Дзяржавы Ватыкан.

Наступнае пасяджэнне судовага працэсу прызначана на 9 кастрычніка 2017 г. Падчас яго ў якасці сведкі будзе апрошана дырэктар педыятрычнай клінікі “Bambino Gesù” Марыэла Энак.


07/10/2017 14:54