cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Пантыфік сустрэнецца з кіраўнікамі Усходніх Касцёлаў

Пантыфік сустрэнецца з кіраўнікамі Усходніх Касцёлаў - AFP

08/10/2017 14:25

Папа Францішак у панядзелак 9 кастрычніка 2017 сустрэнецца з Патрыярхамі і Вярхоўнымі Архіепіскамі Усходніх Касцёлаў. Пра гэта паведаміла 6 кастрычніка 2017 г. Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў.  Адзначана, што сустрэча пройдзе ў форме ўзаемнага выслухоўвання і дыскусіі ў адпаведнасці са стылем, які ўвёў Папа Францішак падчас візітаў “ad Limina Apostolorum”.

Кіраўнікі Усходніх Касцёлаў збяруцца ў Рыме на пленарным пасяджэнні, якое пройдзе 9-12 кастрычніка на тэму: “Сто гадоў Кангрэгацыі Усходніх Касцёлаў і дваццаць пяць гадоў Кодэкса канонаў Усходніх Цэркваў”. Пленарная асамблея падвядзе вынікі стогадовага шляху гэтай ватыканскай ўстановы, спыніцца на пытаннях, якія тычацца абрання кандыдатаў у епіскапы, кіравання матэрыяльнымі дабротамі, новых юрыдычных структур для пастырскай апекі над вернікамі і экуменічнай місіі Усходніх Касцёлаў.

У сераду, 11 кастрычніка, члены асамблеі і персанал Кангрэгацыі прымуць удзел у агульнай аўдыенцыі са Святым Айцом на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, а ў чацвер 12 кастрычніка адбудзецца сумеснае святкаванне стагоддзя Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і Папскага Усходняга інстытута. У яе праграме прадбачаны візіт Папы Францішка ў згадануюнавучальную ўстанову і ўрачыстае эўхарыстычнае набажэнства ў базыліцы Санта -Марыя - Маджорэ.

Ян Мойсік


08/10/2017 14:25