cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа да кананістаў: няма любові без справядлівасці

Папа да кананістаў: няма любові без справядлівасці - AFP

08/10/2017 14:20

Лацінскі прынцып: “Няма любові без справядлівасці”- нагадаў папа Францішак ўдзельнікам Міжнароднага Кангрэса Кананічнага Права. Яго працы праходзілі ў Рыме 4-7 кастрычніка 2017 г. пад лозунгам: “Кананічнае права і законныя культуры ў сотую гадавіну абвяшчэння Кодэксу кананічнага права з 1917 г.”

У сваім пасланні, за подпісам кардынала Дзяржсакарата П'етра Параліна,  Святы Айцец адзначыў, што гэтая сустрэча мела за мэту не толькі ўшанаваць сотую гадавіну першага Кодэкса, але была нагодай да роздумаў над сапраўднай законнай фармацыяй ў Касцёле.  Яна павінна дазволіць зразумець душпастырскі характар кананічнага права, падкрэсліў Францішак.

Ён нагадаў словы Бэнэдыкта XVI з ліста да семінарыстаў 2010 года, у якім Папа на пенсіі заўважыў, што права  з'яўляецца абавязковай умовай любові ў грамадстве і ў Касцёле. Францішак працытаваў таксама Яна Паўла II з яго апостальскай канстытуцыі “Sacrae disciplinae leges”, якой у 1983 г. быў абнародаваны новы Кодэкс кананічнага права . Ян Павел ІІ тады напісаў, што новы Кодэкс намагаецца спалучыць кананічную мову з эклезіялогіяй  Другога Ватыканскага Сабору. Паводле Францішка, кананічнае права служыць далейшай кансалідацыі і перадачы будучым пакаленням плёнаў гэтага Сабору.

Працы над першым у гісторыі зборам правоў Каталіцкага Касцёла пачаліся яшчэ падчас пантыфіката Пія Х. Кодэкс абнародаваў 17 мая 1917 г. папа Бэнэдыкт XV, а папа Ян Павел ІІ замяніў яго форму 25 студзеня 1983 г.

Кодэкс выйшаў і дзейнічае зараз у значна скарочанай форме. 

Ян Мойсік


08/10/2017 14:20