cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Папа: наш Пан – гэта Бог любові і цярплівасці, а не помсты

Папа: наш Пан – гэта Бог любові і цярплівасці, а не помсты - AFP

08/10/2017 13:36

Вялікай навіной хрысціянства з’яўляецца тое, што  Бог, які, хаця і расчараваны нашымі памылкамі і нашымі грахамі, вельмі цярплівы ,не парушае сваё Слова, не спыняецца, і не ёсць Богам помсты, нагадаў Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 8 кастрычніка 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.“Літургія гэтай нядзелі ўзгадвае прыпавесць пра вінаградараў. Ім гаспадар даручыў вінаграднік, які ён пасадзіў, а затым адышоў ( Мц 21,33 - 43). Такім чынам была выпрабавана вернасць гэтых вінаградараў: вінаграднік быў даручаны ім. Яны павінны былі яго ахоўваць, каб даваў плён. Затым сабраць і перадаць гаспадару ўраджай. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, гаспадар паслаў сваіх слуг, каб забраць плён. Але вінарадары пачалі самі адчуваць сябе ўладальнікамі вінаградніка: не лічыць сябе простымі адміністратарамі, але ўладальнікамі. Дык адмаўляюцца даставіць ўраджай. Яны катуюць слугаў да той ступені, што забіваюць іх. Аднак гаспадар мае цярплівасць да іх: пасылае іншых слугаў, але вынік той жа самы. Урэшце, са сваёй цярплівасцю,  ён вырашае паслаць да іх свайго сына. Але вінаградары, вязні нажывы, забіваюць таксама і сына, думаючы, што такім чынам унаследуюць спадчыну.

Гэтая гісторыя паказвае ў алегарычнай форме тыя дакоры, якія прарокі казалі пра гісторыю Ізраэля. Гэтая гісторыя належыць і нам: яна расказвае пра запавет, які Бог хацеў усталяваць з чалавецтвам і ў якім заклікаў удзельнічаць таксама і нас . Гэтая гісторыя Запавету, аднак, як кожная гісторыя любові, мае свае добрыя моманты, але таксама адзначаецца людской здрадай і адкіненнем.  Для таго, каб зразумець тое, як Бог Айцец адказвае на адмову на яго любоў і на  прапанаваны ім саюз, урывак з Евангелля вуснамі гаспадара вінаградніка  ставіць пытанне: “Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі?” (Мц 21,40). Гэтае пытанне падкрэсдівае, што расчараванне Бога дзеля дрэнных паводзін людзей - гэта не апошняе слова! Тут утрымліваецца вялікая навіна хрысціянства: Бог, які, хаця і расчараваны нашымі памылкамі і нашымі грахамі, не парушае сваё слова, не спыняецца, і, перш за ўсё, Ён не помсціць!

Але браты і сёстры, Бог не помсціць. Бог любіць, не помсціць, чакае нас, каб прабачыць нам і абняць нас. Праз “адкінутыя камені” - а Хрыстос з'яўляецца краевугольным каменем, які будаўнікі адкінулі, - праз сітуацыі слабасці і граху, Бог надалей прапануе “новае віно” са свайго вінаградніка, гэта значыць, міласэрнасць. Гэта новае віно з вінаградніка Пана. Існуе толькі адна перашкода перад жорсткай, але пяшчотнай воляй Бога: наша самаўпэўненасць і наша пыха, якія часам даходзяць да жорсткасці!  У абліччы такіх стаўленяў і там дзе адсутнічаюць плёны, Божае Слова захоўвае ўсю сваю сілу, каб наракаць і папярэдзіць: “Кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго” (Мц 21,43).

Тэрмінова адказаць добрым плёнам на заклік Пана. Ён прапануе нам станавіцца яго вінаграднікам і няхай дапаможа нам зразумець , што з'яўляецца новым і арыгінальным ў хрысціянскай веры. Бо яна - гэта не столькі сума прадпісанняў і маральных нормаў, але, ў першую чаргу, прапанова любові, якую Бог праз Езуса зрабіў і працягвае рабіць для чалавецтва. Гэта запрашэнне ўвайсці ў гэтую гісторыю любові, стаўшы яркім і адкрытым вінаграднікам, багатым у плёны  і надзеі для ўсіх. Замкнёны вінаграднік можа стаць дзікім і вырошчваць дзікія ягады. Мы пакліканы выйсці з вінаградніка, каб паставіць сябе на служэнне братам, якія не з намі. Каб варушыць адзін аднаго і ўзаемна падтрымліваць, каб нагадваць сабе пра неабходнасць быць у вінаградніку Пана ў любых умовах, нават у самых нялёгкіх і нязручных.

Дарагія браты і сёстры. Папросім заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, каб дапамагала нам быць усюды, асабліва на ўскраінах грамадства, у вінаградніку, які Пан пасадзіў на карысць ўсіх, і прынесці новае віно Божай міласэрнасці”, - сказаў Францішак.

Пасля марыйнай малітвы Папа нагадаў, што 7 кастрычніка ў Мілане, Італія, быў беатыфікаваны кс. Арсэніо з Трыгалё, святар з Закону Меншых Братоў Капуцынаў. Ён быў заснавальнікам Зграмаджання Законніц Найсвяцейшай Марыі Суцяшэння. Пантыфік пажадаў, каб гераічны прыклад гэтага пакорнага Слугі Божага дапамог вернікам ніколі не траціць надзеі.  

На заканчэнне Святы Айцец пажадаў усім добрай нядзелі і заклікаў да малітвы ў сваёй інтэнцыі.

Ян Мойсік 

 


08/10/2017 13:36