cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Гаміліі

Пантыфік: знайсці сябе ў прыпавесці пра Добрага Самараніна

Пантыфік: знайсці сябе ў прыпавесці пра Добрага Самараніна - ANSA

09/10/2017 14:42

Аб неабходнасці догляду за душэўна і фізічна параненымі людзьмі, звярнуў увагу Папа 9 кастрычніка 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён спаслаўся на фрагмент Евангелля паводле св. Лукі (10, 25-37) пра Міласэрнага Самараніна, які, у адрозненні ад святара і левіта, спыняецца і дапамагае чалавеку, параненаму разбойнікамі.

Прыпавесць стала адказам Езуса на пытанне, што рабіць, каб здабыць жыццё вечнае. Францішак заўважыў, што ў апавяданні прысутнічаюць шэсць знакаў: рабаўнікі, смяротна паранены, святар, левіт, карчмар і сам самаранін, язычнік, які не належаў да яўрэйскага народу. Ён падкрэсліў, што тут апісваецца “таямніца Хрыста, які стаў слугой, прынізіў сябе і памёр за чалавека. Менавіта Езус з’яўляецца Добрым Самаранінам.

“Чытаючы гэтую прыпавесць, мы лепш зразумеем вялікую глыбіню, шырыню таямніцы Езуса Хрыста. Кніжнік адышоў моўчкі, поўны сораму, не зразумеў. Ён не разумеў таямніцы Хрыста. А, магчыма, і зразумеў гэты чалавечы прынцып, які набліжае нас да разумення таямніцы Хрыста: што кожны чалавек павінен глядзець на іншага зверху ўніз толькі тады, калі трэба дапамагчы яму ўстаць. І калі нехта робіць гэта, ён на правільным шляху да Езуса”, - лічыць Святы Айцец.

Папа згадаў карчмара, які таксама “нічога не разумеў”, але адчуў натхненне ад сустрэчы з кімсьці, хто робіць рэчы, пра якія нікому не снілася. 

Пантыфік заахвоціў вернікаў перачытаць гэты фрагмент дзесятага раздзелу Евангелля св. Лукі і знайсці сябе сярод узгаданых у прыпавесці асоб.


09/10/2017 14:42