cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Папа да ўсходніх іерархаў пра “дыяканальнасць прымату”

Папа да ўсходніх іерархаў пра “дыяканальнасць прымату” - RV

09/10/2017 13:06

У форме дыялогу і абмену думкамі прайшла 9 кастрычніка 2017 г. сустрэча папы Францішка з Патрыярхамі і Вярхоўнымі Архіепіскапамі Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў. Іерархі мелі магчымасць задаць Папу ўсе хвалюючыя іх пытанні. 

У сваёй кароткай прамове ў пачатку дыялогу Пантыфік прызнаўся, што яму будзе важна даведацца аб радасцях і нягодах душпастырскага жыцця ўсходніх каталіцкіх супольнасцяў. Іх клопаты, гэта таксама клопаты Біскупа Рыма, Наступніка св. Пятра, у “іерархічнай супольнасці” з якім знаходзяцца. Менавіта пасада Біскупа Рыма з’яўляецца асновай Пятровага служэння, якое ёсць “служэннем старшынства на аснове любові і ў любові”, адзначыў Францішак.

Пантыфік выказаў перакананне, што сёння існуе патрэба стымуляваць і развіваць у Касцёле сувязь паміж калегіяльнасцю і пятровым прыматам, каб ажыццяўляць “дыяканальнасць прымату”, што падкрэслівае папскі тытут Слуга Слуг Божых (Servus Servorum Dei).

Сярод задач Наступніка св. Пятра, нагадаў Папа, забяспечваць “добрымі біскупамі” мясцовыя Касцёлы па ўсім свеце. Ён звярнуўся да Патрыярхаў і Вярхоўных Архіепіскапаў, супрацоўнічаць у гэтым важным служэнні, а таксама знаходзіць  адпаведных асоб для гэтага.

Кіраўнікі Усходніх Каталіцкіх Касцёлаў сабраліся ў Рыме на спецыяльнае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў і 25-годдзю Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў. Асамблея спыніцца на пытаннях, якія тычацца абрання кандыдатаў у біскупы, кіравання матэрыяльнымі дабротамі, новых юрыдычных структур для пастырскай апекі над вернікамі і экуменічнай місіі Усходніх Касцёлаў.


09/10/2017 13:06