cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Сям'я і моладзь

Старшыня Aкадэміі жыцця пра падзенне канцэпцыі “мы”

Старшыня Папскай акадэміі жыцця пра падзенне канцэпцыі “мы”

09/10/2017 12:31

Са свабодай і роўнасцю, на жаль, сёння не ўсё ў парадку, але ў самым занядбаным стане знаходзіцца братэрства, яго рэалізацыя застаецца ўтопіяй, так напісаў у сваёй новай кнізе арцыбіскуп Вінчэнца Палья, старшыня Папскай акадэміі жыцця. “Я” нараджаецца з “Мы”, размешчана ў “Мы”, якім з’яўляецца Бог. “Мы” паходзіць ад Бога. Уяўляецца, аднак, што сёння пасля “смерці” Бога прыйшла “смерць” бліжняга, лічыць аўтар выдання “Падзенне канцэпцыі “мы” (Il crollo del noi). 

Тлумачачы, што гэты крызіс мае месца ў нас саміх, арцыбіскуп Палья сцвярджае, што глабальнаму свету, які зараз будуе чалавек, будзе не хапаць душы. Глыбокай супярэчнасцю нашага часу ватыканскі іерарх называе з’яву, калі з’яўленне глабальнага свету суіснуе з разлажэннем грамадства, заснаванага на суіснаванні формаў калектыўнага жыцця, ад сям’і да горада, нацыі, пра што сведчыць цяперашняя драма Каталоніі.

Старшыня Папскай акадэміі жыцця падкрэсліў, што мы назіраем новы індывідуалізм, які падпарадкоўвае сабе ўсё, у тым ліку само існаванне – як вірус, які аслабляе і разбурае суіснаванне. Паводле італьянскага іерарха, нават сям’я не змагла супрацьстаяць гэтай з’яве, калі даходзіць да абсурду, што людзі жэняцца на саміх сабе. Усё гэта не адпавядае глыбокай патрэбе кожнага – пераадолець адзіноту.

Іерарх перакананы, што сённяшні нарцысцызм можа перамагчы змена пытання “хто я?” на “дзеля каго я?”. У арцыбіскупа няма ніякіх сумненняў у тым, што папа Францішак спрабуе вывесці Касцёл “у мора” – з камфорту, з сакрытыі, з упэўненасці – што, на яго думку, патрабуе сапраўднага навяртання.


09/10/2017 12:31