cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Пантыфік ухваліў дэкрэты аб мучаніцтве і гераічнасці цнотаў

Пантыфік ухваліў дэкрэты аб мучаніцтве і гераічнасці цнотаў - AFP

10/10/2017 15:18

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі 9 кастрычніка 2017 г. кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдатаў да хвалы алтароў.

Мучанікамі былі прызнаны айцец Туліа Маруца, з Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, і Луіс Абдуліа Аройя Навара, свецкі вернік з Трэцяга Францішканскага Ордэна, забітыя з нянавісці да веры 1 ліпеня 1981 г. у ваколіцах Лос-Аматэс, у Гватэмале, падчас грамадзянскага канфлікту ў гэтай лацінаамерыканскай краіне.

Ухваленыя Пантыфікам дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў тычыцца Слугаў Божых: бразільскага дыяцэзіяльнага святара, кс. Данізэці Таварэса Дэ Лімы (1882-1961); іспанскага законніка з кангрэгацыі Святой Сям’і Езуса, Марыі і Юзафа, айца Магіна Марэры-і-Фэшчаса (1908-1984); іспанскай законніцы, сястры Марыі Ларэнцы Лонга (1463-1539), заснавальніцы Шпіталя для невылечна хворых у Неапалі з Ордэна кларысак-капуцынак; французскай законніцы, сястры Франсуазы ад Святога Духа (1820-1882), заснавальніцы Трэцяга Францішканскага Ордэна з Манпэлье; італьянскага свецкага верніка Паола Гравіна (1800-1854), заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці св. Вінцэнта Дэ Поля.

Два дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, зацверджаныя Папам, тычацца асобаў, якія паходзяць з тэрыторыі сучаснай Украіны. Гаворка ідзе пра айца Серафіна Кашубу, з Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў, які нарадзіўся ў 1910 г. у Львове і памёр у 1977 г. там жа, і пра сястру Альжбету Ружу Чацкую, заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Служак Крыжа, якая нарадзілася ў 1876 г. у Белай Царкве і памерла ў 1961 г. у Лясках, пад Варшавай.


10/10/2017 15:18