2017-10-10 12:10:00

Святы Айцец наведае ФАО і звяжацца з касманаўтамі


У бліжэйшыя дні Святы Айцец наведае штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) і правядзе сеанс сувязі з экіпажам Міжнароднай касмічнай станцыі. Пра гэта паведаміла Зала Друку Святога Пасаду.

Візіт у штаб-кватэру Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі запланаваны праз тыдзень, 16 кастрычніка 2017 г. у 9.00 і звязаны са святкаваннем Сусветнага дня харчавання. Францішак ужо наведваў рымскую сядзібу ААН 20 лістапада 2014 г.

У чацвер, 26 кастрычніка 2017 г. у 17.00 Святы Айцец правядзе прамы эфір з касманаўтамі, якія знаходзяцца з місіяй на Міжнароднай касмічнай станцыі. Аналагічную размову меў 21 мая 2011 г. Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.