cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Падзеі і дакументы

У Ватыкане адзначаць 25-годдзе Катэхізіса Каталіцкага Касцёла

У Ватыкане адзначаць 25-годдзе Катэхізіса Каталіцкага Касцёла - AFP

11/10/2017 15:16

11 кастрычніка 2017 г. адзначаецца 25-годдзе падпісання Янам Паўлам ІІ Апостальскай канстытуцыі “Fidei depositum”, якая суправаджала выпуск Катэхізіса Каталіцкага Касцёла. Гэтаму будзе прысвечана ўрачыстая сустрэча, якая пройдзе вечарам у Ватыкане з прысутнасцю Святога Айца Францішка. У ёй прымуць удзел таксама кардыналы, біскупы, дыпламаты, тэолагі, эксперты па катэхізацыі, святары, кансэкраваныя асобы і семінарысты.

У атрыуме Залы Паўла VI была зладжана адмысловая выстава выданняў Катэхізіса і яго кампендыюмаў на розных мовах: лацінскай, фарсі, суахілі, японскай і карэйскай – усяго 50 перакладаў, у тым ліку яго варыянт для невідушчых, у лічбавым і відэа фарматах.

На мерапрыемстве будзе прэзентаваны новы тэалагічны Каментарый да Катэхізіса Каталіцкага Касцёла з прадмовай папы Францішка. Над ім працавалі сорак міжнародных аўтараў, якія суправадзілі паясненнямі кожны артыкул Катэхізіса.

Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца арганічным выкладаннем каталіцкай веры, быў створаны па рашэнні надзвычайнага Сінода Біскупаў, што адбыўся ў 1985 г. Быў зацверджаны Янам Паўлам II 25 чэрвеня 1992 г. папскім пасланнем “Laetamur magnopere”. Яго публікацыю 11 кастрычніка 1992 г. абвясціла Апостальская канстытуцыя “Fidei depositum”. Выданне ўтрымлівае 2865 артыкулаў, звязаных перакрыжаванымі спасылкамі. Яго структура базуецца на чатырох “стаўпах”: Сімвале веры, сакрамэнтах, запаведзях і малітве “Ойча наш”.


11/10/2017 15:16