cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Аўдыенцыі і "Анёл Панскі"

Францішак заклікаў маліцца аб міры і ненасіллі ў грамадствах

Папа заклікаў маліцца аб міры і ненасіллі ў грамадствах - RV

11/10/2017 11:14

Маліцца аб міры ў свеце і ненасіллі ў грамадствах, заклікаў Святы Айцец 11 кастрычніка 2017 г. на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Свой зварот Францішак прымеркаваў да заканчэння святавання 100-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме. 13 кастрычніка 1917 г. Маці Божая апошні раз аб’явілася тром партугальскім дзецям. 

“З позіркам, скіраваным да Маці Пана і Каралевы Місій, заклікаю ўсіх, асабліва на працягу гэтага кастрычніка, маліцца на святым Ружанцы ў інтэнцыі міру ў свеце. Няхай малітва падштурхне найбольш упартыя душы, каб “выгналі насілле слоў і жэстаў са свайго сэрца і будавалі грамадствы без насілля, якія клапоцяцца аб супольным доме. Няма нічога немагчымага, калі звяртаемся да Бога ў малітве. Мы ўсе можам быць будаўнікамі міру”, - сказаў Папа.

2017 г. у Касцёле праходзіць пад знакам 100-годдзя аб’яўлення Найсвяцейшай Багародзіцы ў Фаціме. Галоўнай падзеяй стаў майскі візіт папы Францішка ў гэты партугальскі санктуарый.

Першае аб’яўленне Маці Божай тром маленькім пастухам адбылося 13 мая 1917 г., затым аб’яўленні паўтараліся на працягу наступных месяцаў. Апошняе здарылася 13 кастрычніка 1917 г. у прысутнасці велізарнага натоўпу вернікаў.


11/10/2017 11:14