cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Грамадства \ Палітыка і эканоміка

75-годдзе ватыканска-японскіх дыпламатычных адносін

75-годдзе ватыканска-японскіх дыпламатычных адносін - REUTERS

12/10/2017 15:26

Сёння асабліва важна пераасэнсаваць адносіны сяброўства і супрацоўніцтва паміж Святым Пасадам і Японіяй, лічыць арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ён скіраваў ліст да ўдзельнікаў форума, прысвечанага 75-годдзю ўстанаўлення афіцыйных ватыканска-японскіх кантактаў. Ён прайшоў 12 кастрычніка 2017 г. ў Папскім грыгарыянскім універсітэце.

Сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі прызнаўся, што папа Францішак з’яўляецца вялікім прыхільнікам японскай мудрасці і, будучы духоўным сынам св. Ігнацыя Лаёлы, па-асабліваму адносіцца да Касцёла ў Японіі і Азіі. 

Святы Пасад будзе працягваць супрацоўнічаць з японскімі ўладамі ў стварэнні сапраўднай культуры міру, асабліва ў цяперашняй няпростай і складанай міжнароднай абстаноўцы, падкрэсліў іерарх і дадаў, што ватыканская дыпламатыя не перастане дзейнічаць на карысць умацавання міру і раззбраення, супраць усякай спакусы саступіць логіцы зброі і вайны. Велізарная колькасць смяротных ахвяр, боль, пакуты і смерць, якія Японія была вымушана перажыць падчас Другой сусветнай вайны, асабліва ў Хірасіме і Нагасакі, служыць пастаянным папярэджаннем чалавецтву.

Арцыбіскуп Галахер спаслаўся на словы Яна Паўла ІІ падчас яго гістарычнага візіту ў Японію ў 1981 г. і падкрэсліў неабходнасць логікі, у якой вайна ніколі не дапускацца і не разглядаецца як сродак вырашэння канфліктаў, у якой насілле і нянавісць заўсёды замяняюцца на давер і клопат.


12/10/2017 15:26