cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Дакументы і звароты

Папа спачувае ў сувязі з гібеллю дзяцей у Бразіліі

Папа спачувае ў сувязі з гібеллю дзяцей у Бразіліі - AFP

13/10/2017 10:39

Святы Айцец выказаў сваю духоўную блізкасць сваякам загінулых у пажары ў дзіцячым садку у Бразіліі. Трагедыя здарылася у горадзе Жанаўба, на паўднёвым усходзе краіны. 5 кастрычніка 2017 г. ахоўнік мясцовага муніцыпальнага дзіцячага садка абліў сябе і некалькіх дзяцей спіртам, пасля чаго зрабіў падпал. У выніку пажару загінулі 10 дзяцей, выхавальніца і сам зламыснік. У агульнай колькасці пацярпелі каля 45 чалавек, сем з якіх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Францішак назваў здарэнне “жудасным падпалам”. Ён запэўніў у салідарнасці ўсіх, хто аплаквае смерць сваіх умілаваных дзяцей, просячы Пана аб суцяшэнні і аздараўленні для параненых, а таксама аб моцнай хрысціянскай надзеі для ўсіх, каго закранула гэтая “абсурдная трагедыя”, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.


13/10/2017 10:39