cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Пантыфік \ Сустрэчы і падзеі

Святы Айцец прыняў прэм’ер-міністра Лівана

Святы Айцец прыняў прэм’ер-міністра Лівана

13/10/2017 14:43

13 кастрычніка 2017 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане прэм’ер-міністра Лівана Саада Рафіка Харыры. Пасля размовы са Святым Айцом палітык сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе сардэчных перамоў бакі абмеркавалі палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Ліване і апошнія падзеі на Блізкім Усходзе. Было выказана задавальненне дасягненнем большай стабільнасці ў краіне, у тым ліку, дзякуючы плённаму супрацоўніцтву паміж рознымі палітычнымі сіламі на карысць усяго ліванскага народа.

Прагучала ўдзячнасць за гасціннасць, якую Ліван праяўляе ў адносінах да шматлікіх бежанцаў. Акрамя таго, бакі выказалі згодную пазіцыю адносна неабходнасці пошуку глабальнага рашэння для спынення канфліктаў, якія закранаюць рэгіён.

Суразмоўцы падкрэслілі важнасць міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу, а таксама супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі для пашырэння міру і справядлівасці, спаслаўшыся на гістарычную роль Каталіцкага Касцёла ў жыцці Лівана і важнасць прысутнасці хрысціян на Блізкім Усходзе.


13/10/2017 14:43