2017-10-13 14:35:00

Пантыфік выказаў салідарнасць ахвярам пажару ў ЗША


Святы Айцец са смуткам прыняў вестку аб трагічнай гібеллі людзей і разбурэннях, выкліканых пажарамі ў штаце Каліфорнія ў ЗША. Ён запэўніў у сваёй салідарнасці і малітве за ўсіх, хто пацярпеў у выніку бедства і заахвоціў грамадзянскія ўлады і ратавальныя службы аказаць дапамогу ахвярам трагедыі, гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме скіраванай 13 кастрычніка 2017 г. за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна.

Лясныя пажары ў Каліфорніі сталі самымі буйнымі за ўсю гісторыю гэтага штата. Яны ўжо знішчылі больш за 1,5 тыс. дамоў і прамысловых пабудоваў. З месца бедства было эвакуіравана каля 20 тыс. жыхароў рэгіёна. На дадзены момант вядома аб гібелі 21 чалавека. Сотні людзей пацярпелі або лічацца зніклымі без вестак.  








All the contents on this site are copyrighted ©.