2017-10-14 11:39:00

Выдавецтвы змогуць набыць правы на выданне новай кнігі Папы


Падчас 69-га Франкфурцкага кніжнага кірмашу, які праходзіць у нямецкім горадзе 11-15 кастрычніка 2017 г., італьянскае выдавецтва “Rizzoli” і Ватыканскае выдавецтва абвясцілі аб магчымасці набыць правы на публікацыю кнігі-інтэрв’ю папы Францішка “Ойча Наш” (Padre nostro). Гэта могуць зрабіць выдавецтвы з любой краіны ў свеце. 

Італьянская версія кнігі з’явіцца на паліцах кнігарняў 23 лістапада 2017 г. Яна паўстала на падставе вялікага інтэрв’ю, якое з Францішкам запісаў кс. Марка Поца, італьянскі тэолаг і капелан турмы ў горадзе Падуя. Пантыфік даў яго для тэлепраграмы “Padre Nostro” на канале італьянскага епіскапату “TV2000”. Размова будзе паказана ў дзевяці выпусках, першы з якіх выйдзе ў эфір 25 кастрычніка 2017 г.

Францішак будзе тлумачыць радкі самай галоўнай хрысціянскай малітвы – “Ойча наш”, дапаўняючы свой аповед прыкладамі з уласнага жыцця, а таксама праводзячы паралелі са сваёй апостальскай місіяй, турботамі і надзямі сучасных людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.