2017-10-16 14:03:00

Новы дырэктар ватыканскага выдавецтва на “Buchmesse”


На Міжнародным кніжным кірмашы ў Франкфурце дэбютаваў новы дырэктар Ватыканскага выдавецтва (Libreria Editrice Vaticana). 39-гадовы італьянскі францішканін, брат Джуліа Цэзарэа з’яўляецца доктарам тэалогіі, выпускніком каталіцкага ўніверсітэта ў Фрыбургу ў Швейцарыі.

Паводле слоў прысутнага на “Buchmesse” мансеньёра Дарыё Эдоарда Вігано, прэфекта Сакратарыяту па камунікацыі, у падпарадкаванні якога ў цяперашні час знаходзяцца ўсе ватыканскія сродкі масавай камунікацыі і медыя-структуры, змена на пасадзе дырэктара выдавецтва з’яўляецца часткай рэформы, якая праходзіць згодна з рэкамендацыямі папы Францішка.

Папярэдні кіраўнік выдавецтва, салезіянін Джузэпэ Коста пакінуў гэту пасаду 30 чэрвеня 2017 г. Ён выконваў свае абавязкі на працягу апошніх дзесяці гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.