cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Касцёл \ Касцёл у свеце

Амазонія ўдзячная Францішку за Сінод Біскупаў

Амазонія ўдзячная Францішку за Сінод Біскупаў - AP

17/10/2017 14:09

Скліканне папам Францішкам Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Амазоніі было прынята ў рэгіёне з вялікай радасцю і ўдзячнасцю, паколькі стане вельмі важнай падзеяй для місіі Касцёла, сказаў старшыня Панамазонскай касцёльнай сеткі, кардынал Клаўдыа Хумэс.

“Мы ўсе вельмі шчаслівыя, і ведаем, што зараз увесь свет зацікаўлены Амазоніяй, у тым ліку па прычыне кліматычнага крызісу і экалагічных праблем у цэлым. Для нас, хрысціян, асабліва важная евангелізацыя рэгіёну, евангелізацыя тубыльцаў, якія жывуць там, якія чакаюць з вялікай надзеяй на прысутнасць Касцёла і Слова Божае, якое ён прыносіць”, - сказаў іерарх Ватыканскаму радыё. 

Кардынал перакананы, што “Папа сапраўды хоча пачуць біскупаў рэгіёну, каб вызначыць новыя магчымасці для прысутнасці Касцёла і блізкасці з мясцовымі народамі”. Але евангелізацыя, падкрэсліў старшыня касцёльнай сеткі, азначае таксама яснае абвяшчэнне Езуса Хрыста і тое, што Касцёл павінен рабіць у імя Хрыста ў пытаннях навакольнага асяроддзя і сацыяльных, сказаў іерарх.

У мінулую нядзелю, 15 кастрычніка 2017 г., Францішак абвясціў аб скліканні Спецыяльнай Асамблеі Сінода Біскупаў па Амазоніі. “Галоўная мэта заключаецца ў вызначэнні новых шляхоў для евангелізацыі гэтай часткі Божага Народу, асабліва карэннага насельніцтва, часта забытага і пазбаўленага надзеі на спакойную будучыню, у тым ліку па прычыне крызісу амазонскіх лясоў, “лёгкіх”, якія маюць надзвычайную важнасць для нашай планеты”, - сказаў Папа.


17/10/2017 14:09