2017-10-17 12:39:00

Восем інтэрв’ю з Пантыфікам аформяць у кнігу


19 кастрычніка 2017 г. у Італіі выйдзе сабранне васьмі інтэрв’ю, якія Францішак даў галоўнаму рэдактару італьянскага езуіцкага журнала “La Civilta Cattolica”, кс. Антоніа Спадара або ў прысутнасці святара іншым яго сабратам. Прадмову да кнігі пад назвай “Цяпер задавайце вашыя пытанні” (Adesso fate le vostre domande) напісаў сам папа Францішак. “Даваць інтэрв’ю – гэта адзін са спосабаў камунікацыі ў маім служэнні”, - сцвердзіў Святы Айцец. Фрагмент папскай прадмовы з’явіўся на старонках італьянскай “La Repubblica”.

Францішак нагадаў, што ў першы раз з кс. Спадара размаўляў у жніўні 2013 г. Ён прызнаў, што спачатку яго адказ на просьбу аб інтэрв’ю быў адмоўным – ён інстынктыўна баяўся гэтай размовы. “Пазней я адчуў, што магу давяраць яму, што я павінен давяраць. І пагадзіўся”, - успамінае Папа.

Гаворачы аб інтэрв’ю падчас палётаў, звязаных з апостальскімі падарожжамі, якія палягаюць на спантаннай размове з суправаджаючымі журналістамі, Пантыфік прызнаўся, што стараецца быць асцярожным у сваіх выказваннях. “Заўсёды заклікаю Святога Духа, перш чым яны пачнуць задаваць пытанні і я адкажу. Але як не магу забыцца пра асцярожнасць, так і не магу страціць давер. Я ведаю, што гэта можа аслабіць мяне, але я павінен лічыцца з гэтай небяспекай”, - падзяліўся Францішак і дадаў: “Калі б я не давяраў, не даваў бы інтэрв’ю: для мяне гэта відавочна”. “Я звязваю гэтыя размовы ў форме інтэрв’ю з штодзённымі гаміліямі ў капліцы Дому св. Марты, якая – можна сказаць – з’яўляецца маёй парафіяй. Гэта паразуменне з людзьмі мне патрэбна”, - прызнаўся ён.

У сваёй прадмове Святы Айцец заўважыў, што інтэрв’ю, “гэта не ўзыход на катэдру, а сустрэча з журналістамі, якія часта задаюць пытанні, што маюць людзі”. “Мне падабаецца гаварыць як з невялікім выданнем, так і з папулярнай прэсай. Тады адчуваю сябе яшчэ больш у сваёй талерцы. У гэтых выпадках я чую пытанні і праблемы простых людзей. (...) Для мяне інтэрв’ю з’яўляюцца дыялогам, а не лекцыяй. (...) На маю думку, інтэрв’ю – гэта частка размовы Касцёла з сённяшнім чалавекам”, - напісаў папа Францішак ва ўступе да новай кнігі.








All the contents on this site are copyrighted ©.