2017-10-18 14:28:00

Святы Айцец засмучаны смерцю філіпінскага кардынала


Францішак засмучаны смерцю філіпінскага кардынала Рыкарда Відаля, які адышоў у вечнасць 18 кастрычніка 2017 г. у 86-гадовым узросце. Свае спачуванні каталіцкай супольнасці гэтай краіны Пантыфік выказаў у спецыяльнай тэлеграме, скіраванай на імя арцыбіскупа Хасэ Пальма, пастыра дыяцэзіі Чэбу.

“Яднаюся з вамі, выказваючы глыбокую ўдзячнасць за нястомнае і адданае служэнне памерлага кардынала на карысць Касцёла, за яго пастаяннае спрыянне дыялогу і міру на карысць усіх жыхароў Філіпін”, - напісаў Папа.

У 1985-2010 гг. кардынал Рыкарда Відаль быў арцыбіскупам Чэбу – самай вялікай філіпінскай дыяцэзіі, а ў 1985-1987 гг. – старшынёй епіскапату гэтай азіяцкай краіны. Кардынальскую годнасць ён атрымаў падчас пантыфікату Яна Паўла ІІ на кансісторыі 25 мая 1985 г.

Пасля смерці філіпінскага іерарха Калегія кардыналаў складаецца з 219 іерархаў, 120 з якіх валодаюць правам голасу на магчымым канклаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.