2017-10-23 12:44:00

Папа да канадскай моладзі: напоўніць свет радасцю Евангелля


Калі людзі працуюць разам, шукаючы дабра адзін для аднаго, свет раскрываецца ва ўсёй сваёй прыгажосці, падкрэсліў Папа ў відэапасланні да канадскай каталіцкай моладзі. Яго трансляцыя адбылася 22 кастрычніка 2017 г. падчас тэлемосту, які быў арганізаваны паміж рознымі гарадамі гэтай паўночнаамерыканскай краіны ў рамках падрыхтоўкі да бліжэйшага Сінода Біскупаў.

Францішак заклікаў юнакоў і дзяўчат напоўніць месцы, у якіх прабываюць, энтузіязмам, а таксама акрапіць свет і гісторыю радасцю, што паходзіць з Евангелля і асабістай сустрэчы з Хрыстом. Ён заахвоціў моладзь будаваць масты замест муроў.

“Свет і Касцёл патрабуюць адважнай моладзі, якая не палохаецца цяжкасцяў, якая пераадольвае выпрабаванні, якая мае шырока адкрытыя на рэальнасць вочы і сэрцы, каб ніхто не падвяргаўся адчужэнню, не станавіўся ахвярай несправядлівасці і насілля, не пазбаўляўся годнасці чалавечай асобы”, - адзначыў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.