2017-10-24 11:43:00

Святы Айцец да ўдзельнікаў саміту па праблемах вады і клімату


Апостальская Сталіца ўдзельнічае ў Сусветнай сустрэчы на вышэйшым узроўні па праблемах вады і клімату, якая пачалася 23 кастрычніка 2017 г.  у рымскім Капітоліі. Форум сабраў разам прадстаўнікоў краін, на тэрыторыі якіх знаходзіцца большасць рачных басейнаў свету. Да ўдзельнікаў саміту сваё пасланне скіраваў таксама Папа.

Францішак выказаў надзею на тое, што гэтая сустрэча паспрыяе большай увазе міжнароднай супольнасці да актуальных праблем буйных рачных басейнаў свету. Пантыфік назваў гэта “сэнсібілізацыяй сумлення”. Ён лічыць, што патрэбны не толькі практычная рашэнні, але і новы, больш комплексны падыход да гэтага пытання, прымаючы пад увагу пашырэнне развіцця і “культуры клопату”.

Святы Айцец таксама згадаў пра кліматычныя змены і рызыкі, да якіх яны прыводзяць, асабліва для найбольш уразлівых краін. Папа спадзяецца, што ў гэтай вобласці ўдасца знайсці хуткія і эфектыўныя рашэнні.








All the contents on this site are copyrighted ©.