2017-10-24 14:12:00

Кардынал Дзяржсакратар: плённы дыялог Папы з Еўропай


Дыялог Пантыфіка з Еўропай прыносіць плёны і тычыцца, сярод іншага, чалавечай годнасці і міру. Аб гэтым напісаў кардынал Пьетра Паралін у прадмове да кнігі пад назвай “Папа і шэсцьдзесят гадоў еўрапейскай інтэграцыі”, якая была прадстаўлена ў Рыме ў 23 кастрычніка 2017 г. “Святы Пасад глядзеў і па-ранейшаму глядзіць на еўрапейскі праект з глыбокай сімпатыяй і ўвагай, у тым ліку і тады, калі, здаецца, дамінуюць рознагалоссі”, - падкрэсліў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.

Кардынал Паралін адзначае, што “цэнтральнае месца ў еўрапейскім праекце заўсёды займаў чалавек і яго годнасць”. “Еўропа, гэта не проста набор палітычных правілаў і працэдур у галіне эканомікі. Гэта, як кажа Францішак, “жыццё, спосаб разумення чалавека, пачынаючы з яго звышнатуральнай і неад’емнай годнасці”. Трэба прызнаць, што еўрапейскі праект мае важнае асягненне: ён гарантаваў адзін з самых доўгіх перыядаў міру, які ведае гісторыя гэтага кантынента. Варта памятаць, што мір з’яўляецца важнай каштоўнасцю, якую ніколі не можа разглядаць як нешта дадзенае аднойчы і назаўжды, гэта істотная ўмова гарманічнага развіцця кожнай супольнасці”, - можна прачытаць у прадмове кардынала Дзяржсакратара.

Кіраўнік дыпламатыі Святога Пасаду спадзяецца на “ўпэўненую і шчодрую прыхільнасць хрысціян еўрапейскай пабудове, і ў той час на прызнанне ўсімі зацікаўленымі ўстановамі ўкладу, які рэлігійныя супольнасці могуць унесці ў будаўніцтва гэтага агульнага дома, які – як нагадаў Папа – несумненна заслугоўвае свайго ўзвядзення”.








All the contents on this site are copyrighted ©.