2017-10-24 12:48:00

Пантыфік сустрэўся з дырэктарам Сусветнай харчовай праграмы


Папа прыняў на аўдыенцыі 23 кастрычніка 2017 г. выканаўчага дырэктара Сусветнай харчовай праграмы Дэвіда Біслі. Фонд з’яўляецца найбуйнейшай гуманітарнай арганізацыяй у свеце, заснаванай для барацьбы з голадам. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Рыме, а аддзяленні ў больш чым 80 краінах па ўсім свеце.

Неўзабаве пасля ўступлення на пасаду, у красавіку 2017 г., Біслі падкрэсліў, што Францішак з’яўляецца вялікім саюзнікам у барацьбе з голадам і гонкай узбраенняў. 

16 кастрычніка 2017 г., у Сусветны дзень харчавання, Біслі прысутнічаў разам Пантыфікам на рымскай сустрэчы, арганізаванай у штаб-кватэры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ён падкрэсліў, што 80% сродкаў Фонду выдаткоўваюцца на аказанне надзвычайнай дапамогі ў складаных сітуацыях, выкліканых канфліктамі. У цэлым гэта больш чым 6 мільярдаў долараў. На яго думку, калі не спыніць узброеных канфліктаў, мэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якая заключаецца ў выдаленні да 2030 г. голаду ў свеце, не можа быць дасягнута.

Сусветная харчовая праграма бачыць сваёй канчатковай мэтай свет, у якім кожны чалавек мае пастаянны доступ да ежы, неабходнай для актыўнага і здаровага ладу жыцця. У адпаведнасці з яе меркаваннем, без гэтага не можна дасягнуць трывалага міру, дэмакратыі і развіцця. 

Дэвіда Біслі з’яўляецца глыбока рэлігійным пратэстантам, членам супольнасці баптыстаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.