cацыяльныя сеткі:

RSS:

Ватыканскае радыё

Голас Папы і Касцёла ў дыялогу са светам

Старонкі іншых рэдакцый:

Святы Пасад \ Каментарыі

Арцыбіскуп Генсвайн: стан здароўя Бэнэдыкта XVI – добры

Арцыбіскуп Генсвайн: стан здароўя Бэнэдыкта XVI – добры - AP

25/10/2017 13:50

Стан здароўя Бэнэдыкта XVI, якому споўнілася 90 гадоў, добры, паведаміў 24 кастрычніка 2017 г. яго асабісты сакратар і прэфект Папскага дому, арцыбіскуп Георг Генсвайн, адказваючы на пытанне журналістаў падчас прэзентацыі новага кампакт-дыску хору Сікстынскай капэлы.

Іерарх у чарговы раз катэгарычна абверг ілжывую інфармацыю, якую прыпісвалі яму самому. “Што тычыцца фартэпіяна, змяніў свае звычкі: зараз больш слухае, чым грае”, - сказаў арцыбіскуп Генсвайн. Ён дадаў, што кіраўнік Сікстынскай капэлы, кс. Масіма Паламбэла заўсёды перадае Бэнэдыкту XVI новыя кампакт-дыскі хору, і Папа на пенсіі з задавальненнем слухае гэту музыку, і неаднойчы.


25/10/2017 13:50