2017-10-26 14:45:00

Пантыфік прыняў дэлегацыю каталіцкага ўніверсітэта Партугаліі


Чалавек голы і безабаронны перад сваёй уласнай сілай, якая працягвае расці, не маючы сродкаў для кантролю над ёй, падкрэсліў Францішак 26 кастрычніка 2017 г. падчас сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Партугальскага каталіцкага ўніверсітэта, якіх прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане ў 50-годдзе заснавання.
 
Папа паставіў важнае пытанне: як можна дапамагчы студэнтам, не ўспрымаць вышэйшую адукацыю выключна ў якасці інструменту для здабыцця грошай або больш высокага сацыяльнага статусу? Як дапамагчы ім разглядаць гэта ў якасці знака большай адказнасці перад праблемамі сённяшняга дня? Францішак прапанаваў прадстаўнікам навуковага свету стварыць сапраўдную прастору пошуку альтэрнатывы і дэбатаў для вырашэння сучасных праблем.

Каталіцкая навучальная ўстанова адрозніваецца ад іншых хрысціянскім натхненнем сваіх выкладчыкаў і навучэнцаў, дапамагаючы ім ўключаць у свой пошук рэлігійнае, духоўнае, маральнае вымярэнні і разглядаць навуковыя і тэхнічныя дасягненні ў перспектыве інтэгральнасці чалавечай асобы, звярнуў увагу Папа.

Францішак растлумачыў, якое значэнне мае ў назве ўніверсітэту слова “партугальскі”: барацьба, мары і праблемы народа маюць герменеўтычнае значэнне, якое не можна ігнараваць. “Пан уцелавіўся ў свеце. І мы не можам знайсці Яго за межамі нашага канкрэтнага свету”, - падсумаваў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.